Еўрапарламент абмяркоўвае беларускія парламенцкія выбары

У апублікаваных на сайце Еўрапарламента сямі праектах дакумента адзначаецца, што выбары ў нашай краіне не адпавядалі стандартам АБСЕ. Пры гэтым у шэрагу праектаў падкрэсліваецца, што мінулая выбарчая кампанія стала "яшчэ адной упушчанай магчымасцю для нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам".

Адзначаючы, што за апошні час у Беларусі былі вызваленыя некалькі палітычных зняволеных, еўрапарламентарыі вітаюць гэты крок уладаў, але адначасова заклікаюць вызваліць усіх астатніх палітзняволеных, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча, паведамляе БелаПАН.

Чакаецца таксама, што сёння Еўрапарламент назаве лаўрэата прэміі імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі". У шорт-ліст кандыдатаў уваходзіць асуджаны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Фота — dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі