Еўрасаюз не будзе "купляць" Беларусь

Яна адзначыла ў інтэрв'ю агенцтву "Интерфакс-Запад", што развіццё беларуска-расійскіх адносінаў не перашкаджае наладжванню цесных адносінаў Беларусі з Еўрапейскім Саюзам. "ЕС не можа "купіць" якую б там ні было краіну", заявіла спадарыня Мора. Яна падкрэсліла, што такія падыходы цалкам супярэчаць каштоўнасцям і прынцыпам Еўрасаюза.

Майра Мора кажа, што ЕС гатовы пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. У Бруселі чакаюць адказу ад уладаў Беларусі ад чэрвеня 2011 года.

"ЕС па-ранейшаму гатовы пачаць перамовы аб падпісанні пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжымуі рэадмісіі, што садзейнічала б развіццю кантактаў паміж людзьмі і прыносіла б карысць грамадству Беларусі ўвогуле", — цытуе словы Майры Мора "Интерфакс-Запад". Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС падкрэслівае, што "усё, што для гэтага патрэбна, — гэта адказ уладаў Беларусі.

Гаворачы пра цяперашні ўзровень адносінаў паміж ЕС і Беларуссю, Майра Мора адзначыла, што яны знаходзяцца "ў некалькі "астылым" стане". Каб аднавіць давер паміж Бруселем і Мінскам "давядзецца папрацаваць".

Кіраўніцтва прадстаўніцтва ЕС нагадала, што галоўнай умовай для аднаўлення паўнамаштабнага дыялогу з'яўляецца вызваленне і рэабілітацыя асуджаных беларускіх палітыкаў і актывістаў.


Штэфан Фюле: пераглядаць палітыку павінны ў Мінску, а не ў Бруселі

Лукашэнка: Еўрасаюз чакае змены палітычнага рэжыму ў Беларусі

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі