Мітрапаліт Філарэт правядзе ўрачыстае набажэнства ў Гродне
Учора ў горад прывезлі дакладны спіс цудатворнага абраза Божай Маці "Радасць і суцяшэнне", напісаны манахамі манастыра на Святой Гары Афон у Грэцыі.
Ён прабудзе ў Гродне тры дні — да 22 верасня.
Лічыцца, што абраз Божай Маці з Афона можа вылекаваць ад цяжкіх хваробаў.
У пятніцу ў Гродна збіраецца прыехаць мітрапаліт Філарэт, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, каб ачоліць урачыстае набажэнства.