Футбалісты мазырскай "Славіі" вярнуліся ў вышэйшую лігу

Сёння ў хатнім паядынку 29-га тура мазыране абыгралі гродзенскі "Белкард" з лікам 2:0. Набраўшы 68 ачкоў яны сталі недасягальнымі для канкурэнтаў. "Славія" не гуляла ў элітным дывізіёне нацыянальнага першынства з 2005 года. Да гэтага каманда два разы была чэмпіёнам краіны, двойчы брала срэбра і столькі ж разоў станавілася ўладальнікам Кубка Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі