Футбалісты Цігараў і Гамялько не згуляюць за зборныя

Георгій Кандрацьеў: "Сёння, на жаль, прыйшоў ліст з маскоўскага "Лакаматыва": на збор не прыедзе Ян Цігараў. Таксама з "Лакаматыва" не прыедзе ў алімпійскую зборную Гамялько. А так больш адмоваў няма".

Брамнік Арцём Гамялько мусіў прыняць удзел у зборы беларускай алімпійскай зборнай ў Турцыі, запланаваным на канец лютага — пачатак сакавіка. А паўабаронца Ян Цігараў быў выкліканы на таварыскі матч супраць Малдовы, які пройдзе ў турэцкім горадзе Лары 29 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі