Футбол: “Мінск” — “Шахцёр” — 0:1
Сталічны клуб 4 ліпеня ў сябе дома прайграў камандзе з Салігорска. Гэтак скончыўся заключны матч 16-га тура чэмпіянату краіны.
“Мінск” гуляў у складзе: Лясько — Асіповіч, Рахманаў, Сачыўка, Шчэгрыковіч — Саро, Паўлючэк (Сашчэка, 74) — Разін (к), Навікас, Гігевіч (Лашанкоў, 46) — Зянько (Васілюк, 68).
Склад “Шахцёра”: Цыгалка — Ражкоў (Палякоў, 91+), Янушкевіч, Кірэнкін, Каламыц — Грэнькоў (к) — Рыяс (Пятроў, 78), Сокал (Чэлядзінскі, 86), Камароўскі, Сітко — Алумона.
Гол на 64-ай хвіліне забіў Віктар Сокал.
Такім чынам, салігорскі клуб у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі ўладкаваўся на другім месцы (32 ачка). Лідарства належыць барысаўскаму БАТЭ (38 ачкоў). Трэцяе месца ў наваполацкага “Нафтана” (24 ачкі).