Футбольныя фанаты напалохалі петардай пасажыраў мінскага метро
Міліцыя затрымала некалькіх хуліганаў.
Відавочцы паведамляюць пра выбух на станцыі метро “Купалаўская”. Паводле словаў чытача “Нашай Нівы”, да дзесяці фанатаў у бела-блакітных шаліках учынілі бойку ў метро. Падчас яе была ўзарваная петарда, што перапалохала ўсіх пасажыраў.
Міліцыя падышла не адразу, а толькі праз некалькі хвілін. На гэты час рух у метро быў спынены.
Паводле інфармацыі “Прессбола”, на пероне пабіліся фанаты брэсцкага “Дынама” і футбольнага клуба “Мінск”.
Фота: БЕЛТА