Каманда цеплахода займалася браканьерствам у радыяцыйным запаведніку

Як паведамляе БелаПАН, ва ўкраінскай сталіцы на борт узялі занадта шмат грузу, які абмяжоўваў магчымасці цеплахода ў праходзе па рацэ. Тым не менш буксір дайшоў да Беларусі, але на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка сеў на мель. Каманда з пяці чалавек па рацыі паведаміла ў порт пра бедства, а там адказалі, што дапамогі другога цеплахода давядзецца чакаць некалькі дзён.

Пакуль людзі чакалі дапамогі, у іх закончыўся правіянт, таму было прынята рашэнне лавіць рыбу. Вудаў не было — падключылі электракабель да кантролера для кіравання электрарухавіком судна, і спусцілі кабель у ваду. Каманда буксіра вылавіла забароненымі прыладамі лоўлі 44 рыбіны. Урон навакольнаму асяроддзю быў ацэнены амаль у 30 мільёнаў рублёў.

У момант лоўлі каманду цеплахода заўважылі супрацоўнікі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, якія зафіксавалі ўсё, што адбывалася, на відэа. Была распачата крымінальная справа за браканьерства.

Каманда поўнасцю кампенсавала нанесеныя страты. Суд з улікам змякчальных акалічнасцяў (адсутнасць ежы ў крытычны момант) прыгаварыў капітана судна да паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на паўтара года, астатніх — да года пазбаўлення волі ўмоўна.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі