"Гавары праўду!" аб'яўляе кампанію "Народная салідарнасць"

Пра гэта сёння заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў.

"Ад сённяшняга дня мы абвяшчаем кампанію "Народная салідарнасць". Сёння ў 12 гарадах Беларусі падаюць заяўкі на пікеты салідарнасці 19 сакавіка і 25 сакавіка", — паведаміў ён. Паводле палітыка, актывісты "Гавары праўду!" маюць намер дамагацца агульнанацыянальнага "ціску знутры" на беларускія ўлады з мэтай вызвалення палітвязняў і супрацьдзеяння кампаніі хлусні з боку дзяржаўных СМІ.

Дзмітрыеў паведаміў журналістам, што ў 20 гарадах Беларусі ў "Гавары праўду!"  захаваліся офісы, якія ад заўтрашняга дня падключацца да заяўленай кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі