Герман ван Рампей будзе прэзідэнтам ЕС да 2014 года
У чацвер лідары 27 краін Еўрасаюза на саміце ў Бруселі вырашылі працягнуць мандат 64-гадовага бельгійца да лістапада 2014 года.
Прэзідэнт (альбо старшыня) Еўрапейскага Савета (ён аб'ядноўвае кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў 27 краін ЕС) не меў канкурэнтаў. Таксама Герман ван Рампей будзе працягваць кіраваць самітамі еўразоны.