Глеб не згуляе з "Ліверпулем"?
Нападаючы Вячаслаў Глеб не будзе гуляць за футбольны клуб "Гомель"
У яго скончыўся кантракт з камандай і ў бліжэйшы час ён з ёй развітаецца, паведамляе газета "Прессбол". У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі Вячаслаў Глеб у 14 матчах забіў 2 галы і зрабіў 3 выніковыя перадачы.
Цікава, што ў лютым сёлета паведамлялася пра падпісанне Вячаславам Глебам кантракту на ўвесь 2012 год.
Як вядома, у выпадку выхаду ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы "Гомель" можа згуляць са знакамітым "Ліверпулем" (2 і 9 жніўня). Атрымліваецца, што без Вячаслава Глеба.