“Гомель” біў па варотах “Ліверпуля” удвая часцей, але прайграў 0:1
Футбалісты "Гомеля" білі па пустых варотах, траплялі ў штангі, але не прабілі Джонса. А гол на 68-й хвіліне падчас рэдкай атакі "Ліверпуля" забіў Даўнінг.
На гомельскім стадыёне “Цэнтральны” скончыўся матч паміж “Гомелем” і “Ліверпулем”. Еўрапейскі гранд не тое, што не дамінаваў на полі, а часам быў вымушаны гуляць на адбой!
"Гомель" ціснуў увесь матч. Алумона не рэалізаваў з тузін момантаў. І ў выніку па правіле "не забіваеш ты - забіваюць табе" на 68-й хвіліне дальнім ударам забіў "Ліверпуль".
Нашыя футбалісты нанеслі 15 удараў па варотах супраць 7 ў каманды Сцівена Джэрарда. Вельмі не хацелася, каб з такой гульні “Гомель” выйшаў пераможаным… Думаецца, на радзіме "Ліверпуль" за такую гульню проста з'ядуць. Хаця пераможцаў не судзяць...
"Гомелю" ж за гэты матч вялікі рэспект. Спадзяемся на тое, што праз тыдзень у гасцях у "Ліверпуля" яны паўтораць такую ж феерычную гульню!
Фота: Goals.by.