Грэцыя пагадзілася на скарачэнне пенсій на 300 мільёнаў еўра
Пра гэта стала вядома, пасля пераносу з 15-га на 20 лютага паседжання Еўрагрупы, якая мусіла ўхваліць крэдытнае пагадненне Грэцыі з Еўрасаюзам.
Міністэрства працы Грэцыі і "тройка" міжнародных крэдытораў (Еўракамісія, Еўрапейскі цэнтрабанк і Міжнародны валютны фонд) усё ж дамовіліся, якім чынам будуць зніжаныя выдаткі на пенсіі, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, Грэцыя апынулася на мяжы дэфолту і толькі фінансавая дапамога можа выратаваць эканоміку гэтай краіны. Аднак крэдыторы патрабуюць выканання ўмоваў па ўвядзенні мераў жорсткай эканоміі, якія прымаюцца грэцкім урадам і парламентам вельмі цяжка ды выклікаюць масавыя акцыі пратэсту.