Хакеісты мінскага "Юнацтва" прайгралі аўтсайдару чэмпіянату ВХЛ У Саратаве

Для мінчукоў гэта трэцяя запар параза ў чэмпіянаце Вышэйшай хакейнай лігі. Да паядынку з "Юнацтва" саратаўская каманда займала апошняе месца ў турнірнай табліцы.

Як паведамляе БЕЛТА, мінчукі змаглі адкрыць лік. Але перавагу "Юнацтва" ўтрымаць не змагло. У канцы трэцяга перыяду мінская каманда прайгравала з лікам 2:1 і пайшла ва-банк: замяніла галкіпера Кевіна Лаланда шостым палявым гульцом. Праўда, у выніку мінчукі прапусцілі шайбу ў пустую браму.

Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі