Івашкевіч не напісаў абвяржэнне сваіх заклікаў да санкцый
Апазіцыянер кажа, што суд не стварыў яму ўмовы для гэтага.
Нагадаем, 22 траўня суд Савецкага раёна Мінска задаволіў пазоў работніцы Мазырскага НПЗ Марыны Цыбліенкі да Віктара Івашкевіча. Нагодай сталі яго заклікі да Еўрасаюза пашырыць санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў-нафтаперапрацоўшчыкаў. Паводле рашэння суда, палітык павінен выплаціць Цыбліенцы 500 тысяч рублёў у якасці маральнай кампенсацыі, а таксама абвергнуць свае заявы на сайце charter97.org цягам 10 дзён пасля прысуду.
Як паведаміў палітык у каментары агенцтву БелаПАН, суд не стварыў яму ўмовы для напісання абвяржэння. Івашкевіч кажа, што з яго не знялі абмежаванне на выезд з Беларусі, а таму ён не можа выехаць у Літву для перамоваў з рэдактаркай сайта "Хартыя'97" Наталляй Радзінай.
Фота — svaboda.org