Канавалаву і Кавалёву адмоўлена ў памілаванні
Пра гэта паведаміла Беларускае тэлебачанне ў праграме "Панарама".
Тэлеканал перадае: "Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прынятае рашэнне аб непрымяненні памілавання ў дачыненні да асуджаных Вярхоўным судом да смяротнай кары Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў сувязі з выключнай небяспекай і надзвычайна цяжкімі наступствамі для грамадства здзейсненых актаў тэрарызму і злачынстваў, спалучаных з забойствам вялікай колькасці людзей і нанясеннем грамадзянам шматлікіх цялесных пашкоджанняў".
Нагадаем, што Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прысудзілі да смяротнага пакарання. Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.
Права памілавання ў Беларусі мае толькі кіраўнік краіны.
Уласнае расследаванне Еўрарадыё
Жыццё Улада Кавалёва да і пасля тэракту
Што кажуць сябры і калегі пра Дзмітрыя Канавалава?