Каталікі, пратэстанты і ўніяты рыхтуюцца сустрэць Раство

У гэты ж дзень Раство адзначаюць праваслаўныя вернікі ў Грэцыі, Румыніі, Балгарыі, Польшчы, Сірыі, Лівана і Егіпта. Праваслаўныя, а таксама грэка-каталікі, якія карыстаюцца юліянскім календаром, святкуюць Божае Нараджэнне 7 студзеня. Гэтага календара прытрымліваюцца і праваслаўныя ў Беларусі.

Увечары 24 снежня, а 19.00 святочнае набажэнства адбудзецца ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, яно пройдзе на польскай мове. Імшу на беларускай мове ў гэтым каталіцкім храме адслужаць а 21.40, інфармуе catholic.by

У касцёле Святога Роха таксама два набажэнствы на вігілію — першае а 19.00 (на англійскай мове), другое — а 22.00 (па-беларуску). У Чырвоным касцёле адслужаць дзве імшы — а 20.00 на беларускай мове і а 22.00 на польскай мове. Уначы святая імша тут будзе праходзіць па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі