Кэтрын Эштан: Амбасадары адклікаюцца на знак салідарнасці і адзінства
У Бруселі агучаная заява кіраўніцы знешнепалітычнага ведамства ЕС Кэтрын Эштан.
З яе вынікае, што краіны Еўрасаюза дамовіліся пра адкліканне ўсіх сваіх амбасадараў з Беларусі. "На знак салідарнасці і адзінства вырашана, што ўсе амбасадары краін-сябраў ЕС у Мінску будуць адкліканыя для кансультацый у нацыянальныя сталіцы", — гаворыцца ў заяве Кэтрын Эштан. Таксама ў заяве адзначаецца, што Брусель будзе ўважліва адсочваць далейшае развіццё сітуацыі.
Нагадаем, што ЕС такім чынам адрэагаваў на рашэнне Мінска адклікаць свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕС і амбасадара ў Польшчы, а таксама прапанову кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і польскаму амбасадару выехаць для кансультацый у свае сталіцы.