Кэтрын Эштан: ЕС павінен працягнуць ціск на беларускі ўрад
Такую заяву кіраўнік еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства зрабіла 13 снежня на паседжанні Еўрапарламента ў Страсбургу.
Ціск на афіцыйны Мінск павінен працягвацца, бо ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, кажа Кэтрын Эштан. Дзякуючы Еўрасаюзу была аказана падтрымка ахвярам рэпрэсіяў у такіх краінах, як Беларусь, Егіпет і Узбекістан, адзначыла яна. Спадарыня Эштан заявіла, што партнёраў ЕС, якія спрыяюць паглыбленню дэмакратыі, варта падтрымліваць яшчэ болей.
Еўропа, на яе думку, мае патрэбу ў глабальным падыходзе да вырашэння праблем у сферы правоў чалавека. А эканамічны крызіс не павінен выкарыстоўвацца як падстава для аслаблення падтрымкі правоў чалавека, цытуе вярхоўнага дыпламата ЕС БелаПАН.