Кэтрын Эштан шкадуе пра новыя смяротныя прысуды ў Беларусі

З такой заявай выступіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Такім чынам яна адрэагавала на чарговыя смяротныя прысуды ў Беларусі, вынесеныя двум фігурантам справы ад тэракце ў мінскім метро.

Спадарыня Эштан асуджае ўсе акты тэрарызму і спачувае ахвярам трагедыі 11 красавіка і іх блізкім. Пры гэтым кіраўнік еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства шкадуе пра рашэнне асудзіць на смерць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, перадае БелаПАН. Яна спадзяецца, што іх права на абскарджанне прысуду будзе цалкам рэалізаванае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі