Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў гасцях у аўстрыйцаў — 3:2
Таварыскі матч прайшоў у пятніцу ў Філаху.
Лік па перыядах — 2:0, 0:0, 1:2. У першым перыядзе вызначыліся Дрозд (12-я хвіліна, у большасці) і Кальцоў (17-я, таксама ў большасці). На 48-й хвіліне Паўловіч робіць лік 3:0! Толькі пасля гэтага гаспадары пляцоўкі здолелі адказаць — на 55-й і 56-й хвілінах.
Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Мезін; Стасенка — Чарнавок, Міхалёў — Кітараў — Кулакоў; Гарошка — Касцючонак, Мялешка — А. Стась — Дрозд; У. Дзянісаў — Д. Корабаў, Канст. Кальцоў — Кавыршын — Паўловіч; Дудко — А. Коласаў — Мусіенка; Грабарэнка, А. Качан.
Адзначым, што па кідках беларусы саступілі — 28:29 (17:11, 5:8. 6:10), а вось штрафнога часу набралі ўдвая больш — 28 супраць 14 хвілін у аўстрыйцаў.