Хлопца, які скочыў з 25-павярховага дома, могуць пакараць
Міліцыя праводзіць праверку. Экстрэмала могуць абвінаваціць у дробным хуліганстве.
Як паведамляе сайт onliner.by, сярод іншага, праваахоўнікаў цікавіць, як ён патрапіў на дах.
Нагадаем, хлопец скочыў з новага дома на вуліцы Нёманская ў мікрараёне Каменная Горка. Аматар экстрэмальнага спорту ўдала прызямліўся на парашуце. Палёт з вышыні 75 метраў працягваўся 13 секундаў.