Хрысціяне сёння святкуюць Вялікдзень
Гэта свята Ўваскрасення распятага Ісуса Хрыста, яму надаецца асаблівы сэнс як азнаменаванне перамогі над грахом і смерцю.
Першапачаткова хрысціянскі Вялікдзень ды яўрэйская Пасха супадалі па часе. У 325 годзе на 1-м Усяленскім Нікейскім царкоўным саборы вырашана было святкаваць Вялікдзень у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзення даты з яўрэйскай Пасхай.
Вялікдзень з’яўляецца рухомым святам.Разлічваецца праваслаўнай царквой паводле юліянскага календара, каталіцкай — паводле грыгарыянскага. У залежнасці ад месячнага календара прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 траўня. З’яўляецца дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь.
Сярод велікодных традыцыяў — прыгатаванне на свята фарбаваных яек і адмысловых кулічоў, якія нясуць у царкву на асвячэнне. Прычым пафарбаванае ў чырвоны колер велікоднае яйка лічыцца сімвалам крыжовых пакутаў Хрыста.