Кіраўнік Драгічыншчыны набывае машыну за 47 тысяч долараў

Драгічынскі райвыканкам вырашыў абнавіць свой парк. “Для службовых паездак” кіраўніцтву раёна патрэбнае прадстаўнічае аўто за $47 тысяч. Чыноўнікі хочуць набыць аўтамабіль Hyundai Santa Fe Comfort 4WD трэцяга пакалення ці аналаг. Пачатковы кошт — 400 мільёнаў рублёў ($47 тысяч). Крыніца фінансавання — раённы бюджэт.

Адметна, што старшыня райвыканкама Юрый Дзядзюк на сваёй пасадзе працуе крыху больш за месяц. Ягонага папярэдніка Васіля Хваціка перавялі ў Баранавіцкі раён, адзначае “Наша Ніва”.

Такім чынам, кіраўнік Драгічынскага раёну можа займець сабе адно з самых дарагіх службовых аўто сярод чыноўнікаў яго рангу. Два гады таму аўтамабіль Mitsubishi Outlander, які каштуе 29-35 тысяч долараў, набылі для старшыні Навагрудскага райвыканкаму. Нятаннымі маркамі аўтамабіляў могуць пахваліцца і аўтапаркі шэрагу іншых райвыканкамаў.

Старшыня Ельскага райвыканкаму Леанід Пісанік ездзіць пакуль на Nissan. У выканкаме кажуць, што “машына літаральна развальваецца”, таму тэрмінова патрэбна новая. Пажадана гэта будзе Touareg V6 TDI Tiptronic. Цана ў 600 мільёнаў рублёў (каля 70 тысяч долараў) чыноўнікаў не бянтэжыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі