Кіраўнік МЗС сустрэўся з заходнімі амбасадарамі

Падчас працоўнай сустрэчы Уладзіміра Макея з дыпламатамі абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якія тычацца развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін.

Кантакты кіраўніка МЗС з прадстаўнікамі Еўропы актывізаваліся яшчэ ў снежні. Так, 17 снежня кіраўнік беларускай дыпламатыі прыняў дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Гунара Віганда. У гэты ж дзень Макей правёў тэлефонную гутарку з кіраўніком чэшскай дыпламатыі Карэлам Шварцэнбергам.

14—15 студзеня ў Мінску з візітам была дэлегацыя Савета Еўропы на чале з кіраўніком кабінета генеральнага сакратара СЕ Б'ёрнам Берге. Макей абмеркаваў з ім "магчымыя сферы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і СЕ ў 2013 годзе".

Як лічыць палітолаг Валер Карбалевіч, адзначае БелаПАН, Мінск і Брусэль вядуць перамовы, якія маглі б прывесці да вызвалення палітвязняў у абмен на крокі з боку Еўрасаюза.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі