Кіраўнік Беларусі: На "Еўрабачанне" "убухалі вялізныя грошы, а вынік ніякі"
Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак выказаўся наконт удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародным конкурсе песні, які днямі прайшоў у Баку.
Нагадаем, гурт Litesound заняў у сваім паўфінале толькі 16 месца і ў фінал "Еўрабачання" не прабіўся.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба "сур'ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу". У наступным годзе трэба больш увагі надаць якаснаму выкананню, адзначыў кіраўнік Беларусі: "Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе хай пасля дае ацэнку за свае ацэнкі", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Ён падкрэсліў, што "калі ўжо прайграваць, то прайграваць годна".
Фота — daylife.com