Кіраўніцтва Віцебскага СІЗА: Здароўе дазваляе Каваленку быць на працэсе
Напярэдадні суда над Сяргеем Каваленка праваабаронца Павел Левінаў сустрэўся з намеснікам начальніка Віцебскага СІЗА.
Нагадаем, суд павінен адбыцца 21 лютага. У СІЗА Каваленка знаходзіцца з 22 снежня, з 19 снежня ён трымае галадоўку. Каваленку судзяць нібыта з а парушэнне правілаў адбывання так званай "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд Каваленку вынеслі за бел-чырвона-белы сцяг, узняты на самай высокай каляднай елцы Віцебска.
Намеснік начальніка СІЗА Дубко паведаміў Левінаву, што Сяргей Каваленка па стане здароўя здольны ўзяць удзел у судовым працэсе. Даць якія-небудзь каментарыі наконт відэароліку ў сеціве, на якім Каваленка нешта есць нібыта падчас галадоўкі ў СІЗА, Дубко адмовіўся.