Кошты на навучанне ў БДУ перайшлі за 12 мільёнаў за год

З 1 лютага ўсе дзяржаўныя ВНУ пераглядаюць свае цэннікі на падрыхтоўку спецыялістаў на платнай аснове. Гэта звязана з рашэннямі ўрада аб павелічэнні тарыфнай стаўкі першага разраду і падвышэнні тарыфных акладаў педагагічным работнікам з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу без вучонай ступені ці вучонага звання. Між іншым, гэта ўжо трэцяе з пачатку навучальнага года павышэнне кошту платнага навучання.

У Белдзяржуніверсітэце цэннікі на самых дарагіх і прэстыжных спецыяльнасцях перасягнулі планку ў 12 мільёнаў рублёў. Так, напрыклад, 12 млн 67 тысяч рублёў вымушаны будуць плаціць за сваё навучанне цяпер студэнты першага курса дзённай формы навучання эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта міжнародных адносін, а таксама студэнты некаторых спецыяльнасцяў Інстытута журналістыкі, гуманітарнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта філасофіі і сацыяльных навук, піша газета “Звязда”

Самымі "таннымі" для першакурснікаў застаюцца ў БДУ спецыяльнасці "беларуская філалогія", "руская філалогія", "славянская філалогія" і "сацыяльная работа" — 8 млн 683 тысячы рублёў. Фактычна на ўсіх спецыяльнасцях кошт навучання павысіўся ад 2,2 да 2,7 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі