Краіны СНД падпішуць Дамову аб зоне свабоднага гандлю
Дамова аб зоне свабоднага гандлю СНД будзе падпісана 19 траўня ў Мінску на пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці.
Пра гэта паведаміў 21 красавіка першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД Уладзімір Гаркун.
Гаркун нагадаў, што гэты дакумент быў распрацаваны і пададзены ў выканаўчы камітэт СНД у канцы 2008 года. Яго палажэнні скіраваныя на паляпшэнне дзеючых гандлёвых рэжымаў. Гаркун падкрэсліў: "Вядома, дакумент запатрабаваў сур'ёзнага падыходу, працяглага аналізу, бо над яго стварэннем працавалі 11 дзяржаў".