Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру запатрабавала вызвалення Бяляцкага
Яна таксама выказала занепакоенасць тым, што дзяржавы ЕС дапамаглі арыштаваць беларускага праваабаронцу.
Шырын Эбадзі заявіла, што Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасць працягваць сваю працу, такую патрэбную людзям Беларусі і ўсяго рэгіёну, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Эбадзі таксама паведаміла, што яна вельмі занепакоеная тым, што дзве дзяржавы Еўрапейскага саюза, Літва і Польшча, дапамаглі беларускім уладам арыштаваць Алеся Бяляцкага.