Лекары не прызнаюць, што траўмы Андрэю Моўчану нанеслі міліцыянты
Збіты актывіст "Еўрапейскай Беларусі" па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі "Хуткай дапамогі".
У інтэрв'ю Радыё "Свабода" ён паведаміў, што пагаварыў з доктарам,які яго назірае. Той заявіў, што ўсе пераломы хлопца не цяперашнія, а ранейшыя. Моўчан кажа, што ў яго раней ніколі не была зламаная сківіца. Аднак лекар адказаў, што нічога пра гэта не ведае. Палатны доктар Моўчана — Аляксандар Кудзіч.
Па словах актывіста, яму па-ранейшаму баліць галава, заплыла вока.
Нагадаем, што 19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама "Першамайскі" ва Уруччы на знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.
Фота — svaboda.org