Лепшая архітэктура Алімпійскіх гульняў у Лондане (ФОТА)

Юрскія камяні
Дзесяткі твораў мастацтва былі ўведзены ў эксплуатацыю на працягу апошніх чатырох гадоў для Алімпіяды-2012 у Лондане, у тым ліку 26 штук у самім Алімпійскім парку. Юрскія камяні (на фота) складаюцца з 16 прыродных камянёў, якія ўсталяваныя на сталёвых плінтусах у сажалцы, і знаходзяцца  ў Вэймут, Дорсэт на шляху да алімпійскіх аб'ектаў ветразевага спорту. Брытанскі мастак Рычард Харыс стварыў гэтую скульптуру коштам £335000 у 2012 годзе ў гонар дагістарычнага мінулага гэтага раёна. (фота: Jim Wileman)

Стэлы 
35 скульптрураў формы крэйдавага алоўка афарбавалі колерамі прыліўныя воды Іст-Рывер у Лондане. Вышынёй ад 3 да 5 метраў, скульптуры Кейт Уілсан маюць не толькі эстэтычнае, але і функцыянальнае прызначэнне: яны будуць выкарыстоўвацца ў якасці прычалаў пасля Гульняў. (фота: Эндзі Кіт / Getty)

Дрэвы гісторыі
Чырвоны дуб, срэбны лайм і ясень былі пасаджаныя побач з галоўнымі ўваходамі Алімпійскага парку ў Стратфордзе, Іст-Лондан. У верхавіну кожнага дрэва змешчаны вялікія гравіраваныя кольцы з нержавеючай сталі 6 м у акружнасці. Аб'ект распрацаваны вядомымі брытанскімі мастакамі Экройдам і Харві. (фота: David Poultney / ODA)

Узвір'е
Энергія і інтэнсіўнасць Гульняў натхнілі мастака Марціна Рычмана распрацаваць буйнамаштабную інсталяцыю з закручаных каляровых спіраляў у нечаканым месцы — 50 м у падземным пераходзе пад  шасціпалоснай дарогай A12. (фота: Дэвід Поўлтні/ ODA)

Арбіта ArcelorMittal
114.5 м вышынёй, гэтая скульптура з'яўляецца самай высокай скульптурай у Вялікабрытаніі. Прадукт творчасці Аніш Капур і Сесіл Балмонд мусіць стаць такім жа знакавым, як Эйфелева вежа ў Парыжы. Арбіта ArcelorMittal створаная з 2000 тон кратаванай вежы, і будоўля заняла 18 месяцаў. У ясныя дні зверху манумента можна пабачыць 20 міль ваколіц Лондана. (фота: ArcelorMittal)

Бег
Тры літары з люстранога шкла са сталлю 9 м вышынёй, кожная з якіх важыць 10 тон, складаюць слова "Бег" у Алімпійскім парку, у якім пройдзе гандбол і сучаснае пяціборства. Мастак — Моніка Бонівічы. Днём літары адлюстроўваюць наваколле, а ўначы яны свецяцца ад мяккага святла 300 энергазберагальных лямпаў. (фота: фота: Дэвід Полтні / ODA)

Водны цэнтр
Для таго, каб размясціць 10500 алімпійцаў, 4200 паралімпійцаў і мільёны гледачоў, было пабудавана шмат спартовых пляцовак і гэтая — адна з іх. Архітэктар Заха Хадыд стварыла будынак акруглых формаў і можа ўмясціць 17.500 чалавек, два 50-мятровыя басейны і 25-мятровы басейн для дайвінгу. (фота: Стыў Бэйтс / ODA)

Веладром 
Лондан хоча зрабіць гэтую Алімпіяду самай зялёнай у гісторыі, і вось прыклад: веладром архітэктара Хопкінса, які зараз лічыцца самым хуткасным веладромам у свеце. Тут пройдзе 10 велатрэкаў, а пабудаваны ён з экалагічных матэр'ялаў. Шкляная сцяна ў галоўным вестыбюлі дае надзвычайны 360-градусны від на Алімпійскі парк і забяспечвае натуральнае святло. (фота: Энтані Чарлтон/ODA2008/Getty)

Баскетбольная арэна
За 18 месяцаў 1000 тон сталі і 20 000 кв.м. перапрацаванага белага ПВХ сталі ў Алімпійскім парку баскетбольнай арэнай. Рабізна футурыстычных вонкавых сцен будзе выкарыстаная для складаных зменлівых светлавых дысплеяў. (фота: LOCOG)

Стралковая арэна
Канструкцыя касмічнай эры дызайну з белага ПВХ на падставе канструкцыі Каралеўскіх артылерыйскіх казармаў у Вулвічы. (фота: Стыў Бэйтс / LOCOG).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі