Летась у Беларусі міліцыя зачыніла пяць порнастудый

Акрамя таго, зафіксавана 265 злачынстваў, звязаных з парнаграфіяй і ўцягваннем непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. Сярод іх 40 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, летась выяўлена 213 выпадкаў вырабу і распаўсюду порнаматэрыялаў, 137 з іх — праз інтэрнэт. Таксама зафіксавана 40 выпадкаў вырабу і распаўсюду дзіцячай парнаграфіі.

Міліцыянты выявілі 190 чалавек, якіх падазраюць у злачынствах, звязаных з парнаграфіяй і ўцягваннем непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. 18 з іх узятыя пад варту.

Фота — million.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі