Litesound едуць з прома-канцэртамі… у Брэст, Кобрын і Наваполацк!

“Хаця мы і не планавалі рабіць тур па Беларусі, мы не маглі адмовіць нашым прыхільнікам з розных гарадоў. Таму зладзілі такую праграмму: збяры мінімум 300 чалавек, і мы прыедзем у твой горад! — распавядае лідар Litesound Дзмітрый Каракін. — І ў выніку 5-га красавіка ў нас канцэрт у Мінску, 6-га — у Наваполацку, а да 18-га яшчэ ў Брэсце і ў Кобрыне”.

Дзмітрый Каракін упэўнены, што ў гэтым імправізаваным туры з’явіцца яшчэ некалькі канцэртаў. А вось да замежных гледачоў, якія і будуць ацэньваць беларускі гурт на “Еўрабачанні”, Litesound ехаць не плануе. Маўляў, было шмат артыстаў, якія марнавалі час і грошы на прома-туры, ды нічога не дасягнулі.

Нагадаем, сёлетняе “Еўрабачанне” пройдзе ў Баку. Паўфіналы конкурсу адбудуцца 22 і 24 траўня, фінал — 26 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі