Лукашэнка гатовы прадаць “Белтрансгаз” Расіі
Аб гэтым заявіў кіраўнік “Газапама” Аляксей Мілер пасля сустрэчы з беларускім лідарам.
Кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер заявіў, што расійскі і беларускі бакі практычна гатовыя да падпісання пакета дакументаў аб продажы расійскаму газаваму манапалісту 50% акцый "Белтрансгазу". Ён расказаўтаксама, што бакі дамовіліся і аб пастаўках расійскага газу ў Беларусь з 2012 года, паведамляе ВВС.
"Газпром" ужо набыў у 2007 годзе 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд долараў. Сума цяперашняй здзелкі пакуль не называецца, але раней прадстаўнікі расейскага боку казалі пра гатоўнасць набыць рэшту акцый "Белтрансгаза" таксама за 2,5 млрд даляраў. Беларускі бок заяўляў, што лічыць магчымай продаж, толькі калі Масква і Мінск дамовяцца аб коштах на газ на 2012 год.