Лукашэнка: па маіх дадзеных, многія людзі незадаволеныя мясцовымі ўладамі

Лукашэнка падкрэсліў, што наступны год будзе для чыноўнікаў перыядам напружанай працы. Ён крытычна ацаніў працу мясцовых органаў улады.

"Па маіх дадзеных, шмат людзей вельмі незадаволеныя працай мясцовых органаў улады, менавіта мясцовых, і мне многія гавораць пра гэта, што "вы мала з іх пытаецеся, яны вось князькамі дробнымі сталі". Гэта аб узроўні старшыняў райвыканкамаў ішла гаворка. Трэба на гэта звярнуць увагу і больш сур'ёзна, дынамічна працаваць", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што людзі "павінны адчуваць, што ўлада ў краіне ёсць".

Аляксандр Лукашэнка прызначыў дырэктараў МАЗа і МТЗ

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі