Лукашэнка паляцеў у Венесуэлу
На Кубе кіраўнік Беларусі прабыў менш за суткі.
Сёння ў Гаване Лукашэнка правёў сустрэчу са Старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра і заявіў, што лічыць любы ціск ЗША на Кубу недапушчальным.
Акрамя Кубы і Венесуэлы ў лацінаамерыканскім турнэ беларускага кіраўніка прадугледжаны прыпынак у Эквадоры.