Лукашэнка зрабіў мэра Мінску і кіраўнікоў абласцей генерал-маёрамі
Такое рашэнне кіраўнік краіны прыняў 3 лістапада.
Наданне гэтых вайсковых званняў чыноўнікам тлумачыцца тым, што яны кіруюць саветамі абароны адпаведных рэгіёнаў, адзначае БЕЛТА. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька мае права разгортваць тэрытарыяльную абарону, паінфармаваўшы кіраўніка краіны.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Мінску неабходна штогод праводзіць вучэнні па тэрытарыяльнай абароне на базе аднаго з раёнаў.