Мінінфарм вынес папярэджанне "Народнай волі" і "Нашай ніве"

Падставай для папярэджання рэдакцыі газеты "Наша ніва" стала публікацыя "непраўдзівай інфармацыі пра тое, што адна з ахвяр тэракта 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара", — патлумачылі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Папярэджанне на адрас рэдакцыі газеты "Народная воля" звязанае з распаўсюдам звестак, што не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі. "Факт распаўсюду такіх звестак быў зафіксаваны 13 красавіка 2011 года рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда", — паведамілі ў ведамстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі