Магілёвец Паўлоўскі просіць Марыну Цыбліенку дапамагчы судзіцца (дакумент)

Ён хоча, каб жанчына на гэтыя грошы паправіла сваё здароўе пасля судовага працэсу з апазіцыйным палітыкам Віктарам Івашкевічам.

Актывіст кажа, што пачуцці Цыбліенкі для яго вельмі блізкія, асабліва пасля таго як у краіне знізіўся жыццёвы ўзровень грамадзян. Паўлоўскі лічыць, што вінаватая падрыўная дзейнасць “пятай калоны”, якая акапалася ў кіраўніцтве Беларусі.

Таму магілёвец просіць, каб Цыбліенка дала яму параду, як спагнаць маральныя страты з асобаў, вінаватых у дэвальвацыі, інфляцыі і штодзённым росце коштаў.

Нагадаем, што аператарка ЭВМ Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Марына Цыбліенка праз суд спагнала з Віктара Івашкевіча 500 тысяч рублёў маральнай страты. Прычынай сталі заклікі апазіцыянера да ўвядзення эканамічных санкцый супраць беларускіх НПЗ. Жанчына казала ў судзе, што праз гэта ў яе парушыўся сон і пачаў скакаць ціск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі