Маладыя палітыкі будуць байкатаваць выбары
Пад адзінай платформай дзеянняў у кампаніі байкоту парламенцкіх выбараў "Ігнор-2012" падпісалася моладзь шэрагу партыяў і рухаў.
У кааліцыю ўвайшлі "Малады фронт", "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", моладзь "Еўрапейскай Беларусі", партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", "Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада", "Маладыя дэмакраты" (моладзевае крыло АГП) і "Змена" — моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду".
Маладыя палітыкі збіраюцца разам байкатаваць будучыя выбары праз вулічныя акцыі, інфармацыйную кампанію, звароты да міжнароднай супольнасці. Сярод іншага яны будуць заклікаць да адмены чэмпіянату свету па хакеі, адзначае Радыё "Свабода". Яны заяўляюць, што нельга правесці справядлівыя выбары, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, а таксама рэабілітаваныя тыя, хто выйшаў на свабоду.
Фота з фэйсбука Барыса Гарэцкага