Манекены ў еўрапейскіх крамах могуць сачыць за наведнікамі

Такія манекены тыпу Eyesee пастаўляе ў еўрапейскія краіны і ЗША італьянская фірма Almax. Праграма камэры сачэння фіксуе рэакцыю, а таксама пол, узрост і расу кліента. Потым вытворцы аналізуюць звесткі і так даведваюцца пра густы спажыўца, піша wyborcza.pl.

У адной краме даведаліся такім чынам, што іх асноўныя ранішнія пакупнікі — дзеці, у другой — што іх публіка азіяты. Таму першыя перабудоўваюць краму пад густы дзяцей, а другія наймаюць прадаўцоў-кітайцаў.

Маркетолагі ў захапленні ад навінкі. А вось абаронцы правоў чалавека занепакоеныя, бо такое сачэнне незаконнае і робіцца ўсё больш распаўсюджаным у публічнай прасторы.

Манекены каштуюць 5 тысяч долараў за штуку і стаяць у крамах трох еўрапейскіх краін і ЗША. Яны сустракаюцца ў пяці гандлёвых сетках, у тым ліку ў Benetton. Кампаніі не каментуюць гэтую інфармацыю.

Фота — hitech.vesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі