Матэя Кежман вернецца на радзіму па заканчэнні футбольнага сезону
Сербскі футбаліст кажа, што 15 гадоў гуляе за межамі радзімы і вельмі сумуе па сям'і.
Пасля вяртання ён або зусім закончыць кар'еру, альбо працягне гуляць за родны "Партызан".
Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю інтэрнэт-парталу Goals.by. Форвард барысаўскага БАТЭ кажа, што ў Беларусі яго кар'ера пачалася нядрэнна. Але пасля пашкоджання ў матчы з "Белшынай" ён з цяжкасцю аднаўляе форму.
Нагадаем, што Кежман перайшоў у барысаўскі клуб сёлета 31 жніўня.