Мэрылін Мэнсан зняў кліп на песню “Slo-Mo-Tion”
Кампазіцыя стала другім сінглам з восьмага альбома спевака “Born Villain”, які выйшаў у 2012 годзе.
Кліп не рэкамендуецца глядзець моладзі да 18 гадоў. І на гэта ёсць прычыны. Відэа прадстаўляе сабой фрык-шоў з аголенымі грудзьмі, крывёй, агнястрэльнай зброяй і яскравымі вобразамі самога Мэнсана. Нагадаем, што 22 снежня эпатажны артыст упершыню наведае Мінск. Беларускія чыноўнікі раяць спеваку ўважліва азнаёміцца з мясцовымі законамі. Бо слава пра разбэшчаныя паводзіны Мэнсана падчас канцэртаў увайшла ў легенды. Напрыклад, кажуць, што 1995 годзе ён на вачах у публікі зрабіў мінет гітарысту Nine Inch Nails, а ў 2001 годзе пацёрся прычынным месцам аб галаву ахоўніка. Ці прыслухаецца Мэрылін Мэнсан да рэкамендацый беларускіх чыноўнікаў, убачым праз 4 месяцы.
Фота: www.apelzin.ru