Microsoft зачыніла неабароненасць Skype

Першым аб ўзломе свайго акаунта Skype паведаміў блогер Антон Носік у сваім ЖЖ.

Але хакер, які скраў пароль у Носіка, сам яму пра гэта паведаміў і доступ атрымалася аднавіць.

Еўрарадыё высветліла, якім чынам можна скрасці пароль ад чужога скайпа. Для гэтага трэба ведаць Skype-лагін і e-mail нашай патэнцыйнай ахвяры.

– рэгіструем новы скайп (імя любое) на пошту ахвяры (пішуць, што такі e-mail ужо заняты, але працягваем далей)

– уваходзім у новы скайп профіль, дадаем яшчэ адзін адрас электроннай пошты.

– заходзім у скайп

– выдаляем cookie, ідзем на старонку з аднаўленнем пароля, куды ўпісваем пошту ахвяры

Далей на пошту ці ў скайп павінен прыйсці ліст з маркерам для аднаўлення пароля.

Цяпер, каб пазбавіць зламыснікаў такой магчымасці, кампанія Microsoft проста закрыла доступ да старонкі аднаўлення пароля, таму пакуль схема не працуе. Затое цяпер нельга аднавіць пароль, калі сапраўды яго забылі. Са старонкі аднаўлення ідзе рэдырэкт на іншую старонку.

Каб пазбегнуць узлома, можна зайсці: інструменты — наладкі — агульныя наладкі — іншыя магчымасці — пазначыць кантактныя дадзеныя ў сваім дасье.

Далей — у акне трэба змяніць e-mail на іншы, які ніхто не ведае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі