Міліцыя не аддае машыну Алесю Макаеву

Калі прадпрымальнік Алесь Макаеў вызваліўся з Акрэсціна ў суботу, яго чакаў непрыемны сюрпрыз: міліцыянты адмовіліся вярнуць яму машыну. Паводле праваахоўнікаў, аўто можа мець перабітыя нумары — значыць, быць крадзеным. Таму цяпер ідзе адпаведная праверка.

У сваю чаргу, Макаеў гаворыць, што набываў машыну ў адным з мінскіх аўтасалонаў, новую, і мае на яе ўсе дакументы. Паводле прадпрымальніка, адсутнасць аўто сур’ёзна замінае яму ў працы.

Нагадаем, Алеся Макаева асудзілі на 6 сутак арышту. У дзень выбараў, 23 верасня, ён ехаў на працу ў машыне з бел-чырвона-белым сцяжком міма ўчастка, дзе галасаваў Лукашэнка.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі