Міліцыянты патрабуюць ад Юрыя Лінгі прызнацца ў крыдзяжы грошай?
Затрымалі яго ўвечары 6 верасня. Пра гэта паведамляе інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Платформа".
Нагадаем, Юры Лінга атрымаў вядомасць, калі паведаміў пра факты катаванняў у глыбоцкай калоніі. Словы Лінгі пацвердзілі сваякі вязніў калоніі. Аднак МУС абвяргае праўдзівасць гэтых сведчанняў.
Пасля абнародавання гэтых звестак Лінга адчуў ціск з боку міліцыі Смаргоні, дзе ён жыве.