Мінчукоў заклікаюць скардзіцца на Marylin Manson у Мінгарвыканкам (фота)

На слупах у Мінска з’явіліся самаробныя ўлёткі, аўтар якіх заклікае закідаць Мінгарвыканкам лістамі за адмену канцэрта Marylin Manson. Шок-рокер выступіць у беларускай сталіцы 21 снежня. Гэта падабаецца не ўсім:

“Мне Мэнсан не вельмі падабаецца, гэта не маё. Але скаргу я пісаць не стаў бы. Калі некаму ён падабаецца, дык чаго яго забараняць? Я да гэтага стаўлюся спакойна”, ― распавядае Еўрарадыё Вадзім Уласаў, адміністратар сайта Banana, які і знайшоў незвычайныя улёткі.

Каб даведацца, ці сапраўды мінчукі не хочуць бачыць Мэнсана, Еўрарадыё тэлефануе ў Мінгарвыканкам:

“Ніякіх пісьмовых зваротаў на гэтую тэму пакуль не зарэгістравана”, ― каментуе прэс-сакратар Мінгарвыканкама Ілона Немава.

Нагадаем, крыху раней старшыня Савета па маральнасці Мікалай Чаргінец заўважыў, што не бачыць патрэбы адмяняць канцэрт Marylin Manson, калі амерыканскі рокер падчас выступу будзе паважаць беларускія законы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі