Мінгарвыканкам: Мы разгледзім, ці варта рабіць вуліцу Чавеса

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Прэс-служба: “Гэтае пытанне абавязкова будзе разглядацца на камісіі. Больш пакуль сказаць нічога не можам”.

Неафіцыйна паведамлялася, што вуліцай Уга Чавеса можа стаць Куйбышава, другі варыянт — вуліцы “чырвонага” раёну сталіцы поруч з Маркса, Камуністычнай і Леніна. Таксама паведамлялася, што да 60-годдзя Уга Чавеса ў Мінску усталююць бюст памерлага лідара Венесуэлы.

Крыху пазней БЕЛТА паведаміла словы кіраўніка Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі. Чыноўнік выказаў меркаванне, што вуліца імя Уга Чавеса можа з'явіцца ў мікрараёне Каменная Горка.

Фота — sensusnovus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі