Мінск зноў не выдаў Бакіева Кыргызстану
Беларусь і Вялікабрытанія зноў адмовіліся выдаваць Кыргызстану былога лідара Курманбека Бакіева і блізкіх.
Экс-прэзідэнт і яго сям’я абвінавачваюцца ў дзяржаўных злачынствах. Яго сын Максім Бакіеў атрымаў статус уцекача і жыве ў Вялікабрытаніі. Сам Бакіеў атрымаў палітычны прытулак у Беларусі. Тут таксама жыве брак палітыка Жаныш Бакіеў, але час ад часу выязджае па сваіх справах у Таджыкістан. А вось старэйшы сын Бакіева Марат жыве ў Казахстане і часта наведвае бацьку ў Мінску.
Генпракурор Кыргызстану Аіда Салянава заявіла, што яе ведамства двойчы атрымала адмову выдаць Курманбека Бакіева. Згодна з аргументацыяй беларускіх уладаў, экс-прэзідэнта пераследуюць па палітычных матывах, таму яго экстрадыцыя немагчымая, перадае РИА Новости.